Сакавiк 11

Библиотека – книжкин дом

Філіял “Дзіцячая бібліятэка” запрасіла вучняў 2 “Б” класа СШ №1 на бібліяграфічны ўрок-экскурсію “Библиотека – книжкин дом”, каб пазнаёміць дзяцей з бібліятэкай.

Вучні з цікавасцю слухалі пра аддзелы біблітэкі, задавалі пытанні, дзяліліся меркаваннямі. Школьнікам з дапамогай малюнкаў напомнілі правілы паводзін у бібліятэцы, як абыходзіцца з кнігамі. Дзеці паглядзелі павучальны відэаролік пра кракадзіла, які прыйшоў у бібліятэку, дапамагалі яму сваімі адказамі.

Гасцям прапанавалі скласці казачныя пазлы, адгадаць казачную віктарыну, пазнаёмілі з гульнёвымі кнігамі. Дзеці паглядзелі мульфільм “Теремок”, а потым многія запісаліся ў бібліятэку і выбралі сабе кнігі.

\




Апублікавана 11.03.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий