Сакавiк 14

Жыві, планета!

Чалавек жыве ў цудоўным свеце, напоўненым гармоніяй і прыгажосцю. І лёс планеты Зямля – у яго руках. На чарговым пасяджэнні бібліятэкар філіяла “Альхоўская сельская бібліятэка” разам з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Жывіца” правялі віктарыну “Жыві, планета!”

Удзельнікі адказалі на пытанні віктарыны, а пасля бібліятэкар правяла агляд ля кніжнай выставы “Свет вакол нас”. З выставы перыёдыкі зачытваліся ўслых цікавыя даследванні, абмяркоўваліся пытанні экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя. Затым быў падрыхтаваны малюнак вачыма дзяцей на гэту тэму.

 




Апублікавана 14.03.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий