Сакавiк 16

С Конституцией дружить – значит по закону жить

 

27 лютага 2022 года ў гісторыю суверэннай Беларусі ўпісана новая старонка: прайшоў рэспубліканскі рэферэндум, на якім большасць беларусаў падтрымала прапанаваныя канстытуцыйныя папраўкі. Вельмі сімвалічна, што абноўлены Асноўны закон нашай краіны ўступае ў сілу сёння – 15 сакавіка.

15 сакавіка Астравецкая раённая бібліятэка правяла гадзіну пытанняў і адказаў “С Конституцией дружить – значит по закону жить” для падлеткаў гімназіі №1 і ў чытальнай зале бібліятэкі.

Таксама да Дня Канстытуцыі бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу “Канстытуцыя жыве, дзейнічае, працуе”, дакументы якой адлюстроўваюць узровень развіцця грамадства, характар ​​існуючых на момант прыняцця Канстытуцыі ўладных адносін і ўвасабляюць у сабе гістарычны вопыт станаўлення беларускай дзяржаўнасці.




Апублікавана 16.03.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий