Сакавiк
16
Урок радзімазнаўства
16 сакавіка ў філіяле “Рытанская сельская бібліятэка” прайшоў урок радзімазнаўства “Наш герб і сцяг — гэта сімвалы свабоды”, прысвечаны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Бібліятэкар расказала дзецям, што такое Канстытуцыя і чаму яе яшчэ называюць Асноўным Законам, таксама пазнаёміла з гісторыяй стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе структурай, асноўнымі раздзеламі і артыкуламі, правамі і абавязкамі грамадзян Рэспублікі Беларусь.