Сакавiк
23
Пепел Хатыни в сердца нам стучится
Бібліятэкар філіяла “Мальская сельская бібліятэка” правяла гадзіну памяці “Пепел Хатыни в сердца нам стучится”, прымеркаваную да сумнай і знакавай даты – Дня памяці Хатынскай трагедыі, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года.
Дзеці пачулі гісторыю той страшнай трагедыі, якая здарылася ў вёсцы Хатынь. Аповед суправаджаўся слайд-прэзентацыяй “Званы Хатыні”. Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.