Сакавiк
25
І ажываюць кніг старонкі
Кніга — гэта бясцэнная крыніца мудрасці і ведаў. У рамках Тыдня дзіцячай кнігі бібліятэкар філіяла “Падольская сельская бібліятэка” правяла мульцівіктарыну “І ажываюць кніг старонкі”.
Школьнікі апынуліся ў дзіўнай краіне казак і дзяцінства: удзельнічалі ў конкурсах, віктарынах, гульнях, гарталі цікавыя і маляўнічыя кнігі, якія прынесла ім бібліятэкар.