Приглашаем в Книгоград всех девчонок и ребят
Тыдзень дзіцячай кнігі ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” пачаўся з літаратурнага круіза “Приглашаем в Книгоград всех девчонок и ребят”, які адбыўся 27 сакавіка.
Школьнікі рознага ўзросту прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Бібліятэкар Вольга Багдановіч пазнаёміла чытачоў з кніжнай выставай “Приглашаем в Книгоград”. Тут былі прадстаўлены розныя выданні: беларускія народныя казкі, замежныя выданні, а таксама казкі сучасных аўтараў. Усе – маляўнічыя, яркія, прыгожыя. Удзельнікі мелі магчымасць пагартаць кніжкі, выбраць для сябе творы згодна са сваім густам. Пасля школьнікі маглі праявіць сваю творчасць. Загадзя для іх былі падрыхтаваны алоўкі і аркушы. Кожны намаляваў свайго любімага героя, распавёў астатнім пра ўлюбёную казку. Затым дзяцей чакала конкурсная праграма. З імпэтам чытачы адказвалі на пытанні віктарыны, разважалі над паводзінамі любімых герояў, а пасля нават танцавалі. За правільныя адказы атрымалі салодкія падарункі. Мерапрыемства не пакінула нікога раўнадушным.