Красавiк
1
Чытайце, чытайце, старонкі гартайце
Па традыцыі кожны год у час вясновых канікулаў бібліятэкары праводзяць цудоўнае свята — Тыдзень дзіцячай кнігі.
30 сакавіка бібліятэкар філіяла “Кямелішкаўская сельская бібліятэка” сумесна з супрацоўнікам аддзела культуры і вольнага часу правялі ранішнік і незвычайнае тэтралізаванае прадстаўленне па казках “Чытайце, чытайце, старонкі гартайце”. Школьнікі пазнаёміліся з незвычайнай пастаноўкай і нават самі прынялі ўдзел у конкурснай праграме. Мерапрыемства пакінула шмат станоўчых эмоцый у дзяцей.