Красавiк
4
Чароўны свет птушак
Штогод 1 красавіка ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень птушак. У філіяле “Страчанская сельская бібліятэка” прайшла пазнавальная гульня “Чароўны свет птушак”, прысвечаная гэтаму дню.
Чытачы пазнаёміліся з адпаведнай літаратурай, узгадалі крылатых сяброў, якія адпраўляюцца на зімоўку ў цёплыя краіны, адказалі на пытанні віктарыны, намалявалі ілюстрацыі па тэме. Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным, а таксама падаравала кожнаму ўдзельніку добры настрой.