Май
17
Красуй мая радзіма, Астравеччына
17 мая ў рамках Года малой радзімы адбылася цікавая сустрэча вучняў Гудагайскай сярэдняй школы і супрацоўнікаў Астравецкай раённай бібліятэкі.
У музеі школы работнікі бібліятэкі арганізавалі кніжную выставу “Красуй мая радзіма, Астравеччына”. Бібліёграф раённай бібліятэкі пазнаёміла прысутных з выданнямі, прысвечанымі Астраўцу і Астравецкаму раёну, правяла бібліяграфічны агляд літаратуры, на старонках якой змешчаны матэрыял аб родным краі.
З цікавасцю і задавальненнем глядзелі вучні фільм пра Алега Драбышэўскага, іх земляка, мастака, створаны супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу Астравецкай бібліятэкі.