Красавiк
7
Чытаем Купалу і Коласа разам
У філіяле “Мальская сельская бібліятэка” была падрыхтавана выстава да 140-годдзя з дня нараджэння беларускіх класікаў – Янкі Купалы і Якуба Коласа пад назвай “Чытаем Купалу і Коласа разам”.
“Новая зямля”, “Паўлінка”, “На ростанях” – гэтыя і многія іншыя творы былі прадстаўлены. Асобнае месца адведзена біяграфіі пісьменнікам, творчаму шляху. Выстава прыцягнула ўвагу чытачоў да багатай творчай спадчыны тытанаў беларускай літаратуры.