Красавiк 7

Памяці ахвяр нацызму

Адной з самых страшных старонак чалавечай гісторыі стала гісторыя фашысцкіх канцлагераў, якія нездарма атрымалі назву лагераў смерці. 11 красавіка — Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Літаратурны набат “Памяці ахвяр нацызму” прайшоў у філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка”. Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў страшныя падзеі ваенных гадоў, прайшліся па гісторыі таго часу,  прыводзілі жахлівыя лічбы, факты. Старэйшае пакаленне дзялілася ўспамінамі таго часу. У памяць аб загінуўшых была абвешчана хвіліна маўчання.

 

 

 

 

 




Апублікавана 07.04.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий