Красавiк
21
И память, и подвиг, и боль на века…
Бібліёбус працягвае рухацца па запланаваным маршруце. На гэты раз супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі, пераапранутыя ў ваенную форму наведалі вёскі Смілгі і Кумпяны з акцыяй-марафонам “О войне стихами и песнями”.
Пад святочную музыку бібліятэкары ў ваеннай форме абслугоўвалі чытачоў, уручалі ім сімвалічныя трохкутнікі-паштоўкі, чыталі вершы на ваенную тэму. Для чытачоў была падрыхтавана выстава-агляд “И память, и подвиг, и боль на века…”. Мерапрыемства пакінула святочны настрой і дапамагло стаць на крок бліжэй да літаратуры.