Красавiк 22

Калі не ты, то хто

22 красавіка адзначаецца міжнародны Дзень Зямлі. З гэтай нагоды ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшла экалагічна-прававая гадзіна “Калі не ты, то хто”.

Вучням было нагадала пра важнасць захавання чысціні і парадку. Экалогія з кожным годам пагаршаецца. У гэтым вінаваты кожны, хто не прытрымліваецца простых правіл. Пасля прысутным быў прапанаваны відэаролік. Затым навучэнцаў чакала віктарына з тэстамі і шарадамі. Мерапрыемства было цікавым і пазнавальным.

 




Апублікавана 22.04.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий