Красавiк
25
Здароў будзеш – усё здабудзеш
На пазнавальную віктарыну “Здароў будзеш – усё здабудзеш” запрасіла дзяцей бібліятэкар філіяла “Міхалішкаўская сельская бібліятэка”.
Мэта дадзенага мерапрыемства – прывіць навыкі здаровага ладу жыцця. Гаварылі аб правілах асабістай гігіены, вучыліся клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца весці здаровы лад жыцця, гаварылі аб тым, як дапамагчы нашаму арганізму ніколі не хварэць. Разгадвалі загадкі, запаміналі прыказкі аб прадметах асабістай гігіены. У канцы мерапрыемства дзеці дзяліліся сваімі думкамі, як зберагчы сваё здароўе.