Май 6

Памяць праз гады

У філіяле “Палушская сельская бібліятэка-клуб” прайшоў урок мужнасці “Памяць праз гады” для выхаванцаў старшай групы дзіцячага садка.

Бібліятэкар расказала пра асноўныя падзеі вайны, помнікі і манументы. Былі прыгаданы імёны герояў, якія загінулі. Пасля дзеці даведаліся аб працы медыкаў у ходзе ваенных дзеянняў. Паспрабавалі сябе ў ролі медыцынскіх сясцёр і ўрачоў. Мерапрыемства атрымалася інфарматыўным і цікавым, а таксама мела вялікі выхаваўчы патэнцыял.




Апублікавана 06.05.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий