Май 10

Сімвалы нашай краіны

Кожны год мы адзначаем Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў філіяле “Кямелішкаўская сельская бібліятэка” прайшоў урок радзімазнаўства “Сімвалы нашай краіны”.

Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з гісторыяй дзяржаўнай сімволікі, расказала пра важнае значэнне герба і сцяга ў жыцці кожнага народа. Узгадалі і пра дзяржаўны гімн, гісторыю яго стварэння і аўтараў. Мерапрыемства мела вялікае выхаваўчае значэнне.




Апублікавана 10.05.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий