Радкі, абпаленыя вайной
Дзень Перамогі – адна з найважнейшых дат на календары беларусаў. 9 мая ў лесапаркавай зоне разгарнулася маштабнае святкаванне. Далучылася да святкавання і Астравецкая раённая бібліятэка.
Была падрыхтавана тэматычная інтэрактыўная зона “Радкі, апаленыя вайной”. Разгарнулася сапраўдная палявая чытальная зала з парадам кніг на ваенную тэму. Працавала выстава работ пісьменнікаў-франтавікоў з фотаздымкамі і кароткай біяграфіяй. Творы Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Андрэя Макаёнка, Івана Мележа, Міколы Сурначова ўпрыгожылі паліцы імправізаванай бібліятэкі. Жыхары і госці Астраўца знаёміліся з кнігамі, гутарылі з супрацоўнікамі, прыгадвалі сваіх продкаў, якія прымалі ўдзел у вайне. Мерапрыемства атрымалася цікавым, насычаным і прынесла шмат станоўчых эмоцый.