Май
14
Бібліятэка, кніга, я – сям’я
У рамках рэспубліканскай акцыі “Лёс маёй сям’і ў гісторыі краіны” ў Астравецкай раённай бібліятэцы быў праведзены да Дня сям’і нон-стоп “Бібліятэка, кніга, я – сям’я”. Ён уключаў у сябе бібліяграфічны агляд “Псіхалогія сям’і”, сацыялагічнае апытанне і гутарку па тэме “Сям’я і сямейныя каштоўнасці”. Быў зроблены акцэнт на цэласнасці сям’і і яе невымернай каштоўнасці для кожнага з нас.