Май
17
Вас вітае Астравец
Бібліятэкары філіяла “Дзіцячая бібліятэка” разам з чытачамі здзейснілі краязнаўчы тур-экспрэс па памятных мясцінах Астраўца пад назвай “Вас вітае Астравец”. Экскурсія прысвячалася 10-годдзю прысваення Астраўцу статуса горада.
Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Ветразь” адправіліся вандраваць па цэнтры горада, каб паглядзець на яго славутасці і адметныя месцы: касцёл Святых Казьмы і Даміяна, парк з каменнымі скульптурамі, царкву святых апосталаў Пятра і Паўла, востраў кахання, бюст Іосіфа Гашкевіча і іншыя.
Дзеці слухалі гісторыю нашага горада, фатаграфаваліся, расказвалі, што ведаюць пра Астравец. Пасля вандроўкі дзяцей пачаставалі салодкімі прысмакамі.