Май
18
Важней всего погода в доме
Бібліятэкар філіяла “Гудагайская сельская бібліятэка” запрасіла на літаратурна-музычную гасцёўню “Важней всего погода в доме” жыхароў сваёй зоны.
Прысутныя пачулі шмат шчырых віншаванняў і цёплых слоў ў Дзень сям’і. У гэты дзень таксама гучалі вершы, гаварылі аб тым, якое месца ў жыцці кожнага чалавека займае сям’я і як важна любіць, берагчы і клапаціцца аб родных і блізкіх. Чытачы дзяліліся сямейнымі звычаямі і традыцыямі, якія існуюць у іх сем’ях, знаёміліся з гістарычнымі звесткамі пра побыт беларускай сям’і, абрады.