Май 29

Сярэбраная нітка

27 мая ў Варонскай сельскай бібліятэцы ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Сярэбраная нітка” сабраліся на агляд часопісаў і розных газетных артыкулаў “Лунны каляндар у дапамогу гаспадыні”.

З даўніх часоў добрыя гаспадыні ведалі, як весці гаспадарку па Месяцы: калі лепш прыбіраць, калі што рыхтаваць, калі ўносіць у дом, а калі выносіць з яго, як прыцягнуць багацце і шчасце ў свой ачаг.

З дапамогай Месяца можна не толькі стварыць дома ўтульнасць, але і прыцягнуць у яго багацце, а таксама абараніць яго ад злых сіл. Гэтую карысную інфармацыю атрымалі ўдзельнікі аб’яднання пад час сустрэчы.




Апублікавана 29.05.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий