Май
19
Акцыя “Чытаючы аўтобус”
Якуб Колас і Янка Купала – сапраўдныя волаты беларускай літаратуры. У свой час яны фарміравалі беларускую літаратуру. Кожны твор – сапраўдны шэдэўр. У гэтым годзе спаўняецца 140 год з дня нараджэння беларускіх песняроў, з гэтай нагоды бібліятэкары Астравецкай раённай бібліятэкі 19 мая далі старт і правялі ў новым фармаце незвычайную акцыю “Чытаючы аўтобус”.
Супрацоўнікі бібліятэкі ў гарадскім транспарце і на прыпынках чыталі вершы. Акцыя стала сапраўдным напамінам аб асобе нашых слаўных суайчынніках, іх творчым укладзе, а таксама прыцягненні ўвагі грамадства да паэзіі.