Май 23

Падарожжа па прафесіях

У філіяле “Рытанская сельская бібліятэка” прайшла інфармацыйная гадзіна “Падарожжа па прафесіях”.

Бібліятэкар расказала пра прафесіі, якія існуюць. Асаблівую ўвагу звярнула на спецыяльнасці, якія запатрабаваны ў вёсцы. Яна прыгадала школьнікам народнае выслоўе: “Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся”. Асаблівы акцэнт быў зроблены на прафесіі бібліятэкара. Была падрыхтавана тэматычная паліца аб прафесіях. Школьнікі атрымалі шмат новай і цікавай інфармацыі.




Апублікавана 23.05.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий