Май
23
Цвярозае жыццё
Урок здароўя “Цвярозае жыццё” прайшоў у філіяле “Гудагайская сельская бібліятэка”. Мерапрыемства было накіраванае на прапаганду здаровага ладу жыцця і інфармавання насельніцтва аб згубным уздзеянні алкаголю на здароўе.
У час размовы з прысутнымі бібліятэкар звярнула ўвагу на тое, што жыццё цудоўнае і без алкаголю, толькі трэба правільна і з карысцю для свайго здароўя бавіць вольны час. Пагаварылі і пра разбуральную сілу алкаголю, пра тую непапраўную шкоду, якую ён наносіць чалавеку, сям’і, грамадству, прычынах узнікнення гэтай страшнай хваробы, як вылечыцца і якія існуюць метады лячэння, а таксама кнігі, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця. Была палрыхтавана ілюстрацыйная выстава “Прадухіліць! Выратаваць! Дапамагчы!”