Май 25

Прафесія і я

У жыцці чалавек  некалькі разоў робіць выбар, які вызначае яго далейшае жыццё. Выбіраючы сабе другую палову, месца жыхарства і прафесію, асоба вызначае свой далейшы лёс.

На календары канец мая. Зусім хутка празвіняць апошнія званкі і сотні выпускнікоў павінны будуць зрабіць найважнейшы выбар у сваім жыцці. Каб засцерагчы маладое пакаленне ад памылак і дапамагчы зрабіць правільны выбар, супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі завіталі ў СШ №3 горада Астраўца. Для выпускнікоў быў праведзены дзень прафарыентацыі “Прафесія і я”. У гульнёвай форме школьнікі знаёміліся з рознымі прафесіямі і асаблівасцямі тэрміналогіі. Так, вучні даведаліся, у чым адрозненне паняццяў “прафесія”, “спецыяльнасць”, “кваліфікацыя”, “пасада”. Затым прысутным была прапанавана крыжаванка “Прафесіі”.

Чаму людзі памыляюцца пры выбары прафесіі? Гэтым пытаннем часам задаваўся кожны. Бібліятэкары прывялі асноўныя прычыны памылак, а пасля прапанавалі выпускнікам невялікі тэст, які меў на мэце дапамагчы заўважыць кожнаму сваё здольнасці, схільнасці і таленты.

Хтосьці з выбітных асоб сказаў: “Калі ты знойдзеш прафесію па сэрцы, то табе не прыйдзецца працаваць ніводнага дня ў сваім жыцці”.  Напэўна, кожны з прысутных зробіць правільны  прафесійны выбар, які дапаможа рэалізаваць унутраны патэнцыял і схаваныя таленты.

 




Апублікавана 25.05.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий