Май 26

Ёсць па суседству бібліятэка

Бібліятэкар філіяла “Мальская сельская бібліятэка” правяла бібліятэчны ўрок “Ёсць па суседству бібліятэка” для дзяцей 3 “А” класа СШ №1.

Бібліятэкар расказала, што такое бібліятэка, нагадала  і пра кнігу, яе значэнне ў жыцці чалавека. Таксама распавяла аб разнастайнасці даведачнай літаратуры, якая знаходзіцца ў бібліятэцы. Пазнаёміла школьнікаў са структурай энцыклапедый, слоўнікаў. Навучыла самастойна праводзіць пошук патрэбнай інфармацыі ў розных відах выданняў: кнігах, перыядычных выданнях, энцыклапедыях. Была аформлена кніжная выстава, на якой знаходзіліся энцыклапедыі “Хочу всё знать”, “Всё обо всём”, “Я познаю мир”, серыі кніг “Маленький профессор”, “Белорусская детская энциклопедия”.  Усё гэта суправаджалася прэзентацыяй “Твои первые энциклопедии, словари, справочники”.

 

 




Апублікавана 26.05.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий