Май 30

Как много хороших профессий

27 мая Астравецкая раённая бібліятэка сабрала 9 “А” і  9 “Б” гімназіі №1 горада Астраўца на дзень прафарыентацыі “Как много хороших профессий”, каб пагутарыць з моладдзю аб выбары жыццёвага шляху. Мерапрыемства стала сапраўднай падтрымкай для школьнікаў, якія зараз знаходзяцца на раздарожжы.

З уступным словам да моладзі звярнулася дырэктар Астравецкай раённай бібліятэкі Наталля Уладзіміраўна Ачарэтава. Яна прывітала прысутных, расказала аб важнасці прафесійнага самавызначэння, аб цяжкасцях, якія могуць узнікаць пры выбары прафесійнай сцяжыны. Звярнула ўвагу на таленавітых землякоў, якія калісьці правільна зрабілі выбар на карысць пэўнай прафесіі. Асаблівую ўвагу звярнула на асобу Адама Мальдзіса, расказала пра яго прафесійную дзейнасць, а таксама нагадала пра яго 90-годдзе, запрасіла вучняў на мерапрыемствы бібліятэкі.

Інга Шыковіч, бібліёграф раённай бібліятэкі, працягнула тэму. Яна распавяла прысутным больш дэталёва пра прафесію бібліятэкара, пералічыла спіс навучальных устаноў, дзе можна атрымаць адукацыю, расказала пра абавязкі супрацоўнікаў. Яе аповед суправаджаўся мультымедыйнай прэзентацыяй.

Далей да юнакоў і дзяўчат звярнуўся начальнік групы прызыва на ваенную службу Дземідовіч Грыгорый Анатольевіч. Ён расказаў пра абавязкі ваеннага, наглядна пазнаёміў з тэхнікай і абсталяваннем, з якімі сутыкаюцца ваенныя. Яго аповед захапіў і хлопцаў, і дзяўчат.

Акрамя таго, вучні мелі выключную магчымасць пазнаёміцца з выставай “О профессиях разных нужных и важных”. У канцы мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у экскурсіі па бібліятэцы, наведалі музей і даведаліся больш пра шматфункцыянальны комплекс.




Апублікавана 30.05.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий