Май
30
Падарожжа на цягніку Здароўя
У філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшла спартыўна-гульнёвая праграма “Падарожжа на цягніку Здароўя”.
Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Здаравейка” адправіліся падарожнічаць на цягніку Здароўя. Школьнікі прымалі ўдзел у конкурсах, эстафетах, паспаборнічалі ў спрыце, хуткасці, каардынацыі. А паміж хвілінамі адпачынку абмяркоўвалі тэму здаровага ладу жыцця, правільнае харчаванне, важнасць заняткаў фізкультурай.