Чэрвень 3

Няхай заўсёды будзе сонца

У філіяле  “Альхоўская сельская бібліятэка” для выхаванцаў дзіцячага садка прайшла віктарына па казках “Няхай заўсёды будзе сонца”.

Была прадстаўлена кніжная выстава “Мір дзяцінства – казка”, праз якую дзеці пазнаёміліся з новымі, цікавымі і маляўнічымі выданнямі. А таксама юныя чытачы з задавальненнем удзельнічалі ў казачных віктарынах, разгадванні загадак і забаўляльных гульнях. У завяршэнні свята дзеці разам з бібліятэкарам сваімі рукамі майстравалі сонейка, як сімвал цяпла і ўсяго жывога. Свята падаравала ўсім прысутным добры настрой, радасць, вяселле і ўсмешкі.




Апублікавана 03.06.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий