Чэрвень
9
Каб памяць пра асветніцу жыла
Ефрасіння Полацкая – знакавая постаць для беларускай культуры. Яе дзейнасць і зараз прыгадваецца нашчадкамі. 5 чэрвеня адзначаецца дзень памяці асветніцы. З гэтай нагоды ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшла гістарычная гадзіна “Каб памяць пра асветніцу жыла” для выхаванцаў лагера “Вілія”.
Пагутарылі пра біяграфію асветніцы, архітэктурныя помнікі, якія былі пабудаваны па яе ініцыятыве. Прыгадалі і пра крыж, створаны Лазарам Богшам. Сафія Лазоўская, выхаванка прышкольнага лагера, прачытала верш пра асветніцу. Мерапрыемства мела глыбокі выхаваўчы пачатак.