Чэрвень
10
Сцяжынкамі роднага краю
У межах краязнаўчага праекта “Аб мінулым – для будучага” Астравецкую раённую бібліятэку наведалі выхаванцы прышкольнага лагера “Радуга” школы №2, для іх быў падрыхтаваны краязнаўчы маршрут “Сцяжынкамі роднага краю”.
Дзеці здзейснілі завочнае падарожжа па самых цікавых мясцінах Астравеччыны. Пагаварылі пра родны горад, яго адметныя мясціны і архітэктуру. А пасля акунуліся ў гісторыю горада. Свае веды ўдзельнікі маглі праверыць дзякуючы займальнай віктарыне “Праўда-няпраўда”, гульні “Знайдзі лішняе”.
Завяршылася мерапрыемства праглядам казкі пра Астравец.