Чэрвень
15
Віншуем з перамогай!
Філіял “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” Астравецкага раёна перамагла ў юбілейным ХХХ рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” у намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання” і атрымала дыплом першай ступені.
Бібліятэкарам рэалізаваны мэтанакіраваныя праекты па падтрымцы і развіцці чытання “Чытаем супольна”, “Кніга і чытанне – для кожнага”. Праведзена значная работа па прывіцці звычкі чытаць на роднай мове з самага малодшага ўзросту. З гэтай нагоды арганізаваны Дзень чытання “Роднай мовы залацінкі”, акцыі “Читай, ДеТвоРа!”, “#Ялюблюсваю краіну”, кніжныя хіт-парады “Самая чытаючая кніга”, “Чытач прапануе чытачу”, “Для падлеткаў: цікава і проста”, квэст-гульня “Падарожжа па роднай вёсцы”.