Чэрвень
3
У краіне прыгод
Вось і Варонская сельская бібліятэка, у час летніх канікулаў вырашыла стварыць свята для дзяцей. На пачатку летніх канікулаў прайшло свята дзяцінства “У краіне прыгод”, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Для дзяцей была прадстаўлена кніжная выстава-заклік “Канікулы з кнігай”. Рабяты актыўна ўдзельнічалі ў гульнях “Чыжык”, “Рэзіначка”, малявалі малюнкі, стварылі цікавыя кампазіцыі з кветак, дзе кожны прыдумаў сваю крэатыўную назву “Сонейка”, “Фарбы лета”, “Недотрога”, “Маленькая страна”, “Семь семионов”, “Подкова на счастье”, “Бабушкин сад”, “Ностальгия”, “Взгляд чародейки”.