Чэрвень
17
Пошта дабрыні
Вядома, што кожны чалавек мае патрэбу ва ўвазе, а ў пажылым узросце, асабліва.
Аддзяленне сястрынскага догляду Міхалішкаўскай бальніцы наведала “Пошта дабрыні”. Вольга Багдановіч завітала да людзей пажылога ўзросту з порцыяй якаснай літаратурай. Такая акцыя не толькі служыць папулярызацыі чытання, але яшчэ і адцягвае пацыентаў ад іх хвароб і цяжкасцей. Такія акцыі сталі добрай традыцыяй для аграгарадка.