Чэрвень 3

Падарожжа ў лета

Першага чэрвеня — гэта не проста першы дзень лета. Гэта — Дзень абароны дзяцей, канікул, весялосці і ўсмешак. У гэтым годзе Міхалішкаўская сельская бібліятэка вырашыла на некалькі гадзін выйсці са сваіх сцен і зладзіць сапраўднае свята на свежым паветры.

Бібліятэчная праграма святочнага дня была насычанай: вясёлыя загадкі, салодкія прызы, займальныя конкурсы, вясёлыя мелодыі. У перапынках паміж конкурсамі гучалі песні ў выкананні дзяцей і звонкі дзіцячы смех.




Апублікавана 03.06.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий