Чэрвень 20

За добрым настроем

Сталы ўзрост – час адпачынку, новых магчымасцяў. Аднак пажылыя людзі часам застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі. Жыць у адзіноце заўсёды маркотна. Менавіта таму супрацоўнікі філіяла “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” і  клуба наведваюць невялікія вёскі з культурнай праграмай. На гэты раз наведалі вёскі Каценавічы і Заборцы з літаратурна-музычнай праграмай “За добрым настроем”. У гэты дзень ліліся народныя песні, чыталіся байкі, гучалі частушкі.

Бібліятэкар прыехала з порцыяй новай і цікавай літаратуры. Часопісы і газеты знайшлі сваіх адрасатаў. Хтосьці зацікавіўся часопісамі пра здароўе, хтосьці – пра сад і агарод. Для кагосьці больш прыцягальнай аказалася мастацкая літаратура. Акцыя стала добрым напамінам пра тое, што кожны чалавек важны і патрэбны для грамадства.




Апублікавана 20.06.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий