Чэрвень 23

Той самы першы дзень вайны

22 чэрвеня ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прыгадалі ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, былі прыведзены факты генацыду беларускага народа ў тыя часы.

У рамках інтэрактыўнага праекта “Память о прошлом для будущих поколений” прайшла гадзіна гісторыі “Той самы першы дзень вайны”, якая  кранула прысутных. На мітынгу перад мерапрыемствам адкрылі памятную шыльду “О событиях на военном аэродроме”. Настаўнік гісторыі Мацкевіч С.І. расказала больш дэталёва пра загінуўшых курсантаў. Дзеці сумесна з бібліятэкарам арганізавалі выставу малюнкаў на акне “22 чэрвеня была вайна”. Мерапрыемства паспрыяла больш глыбокаму разуменню тых падзей і было карысным асабліва для маладога пакалення.

 




Апублікавана 23.06.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий