Чэрвень
23
Я помню. Я ганаруся
У філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка” прайшла выстава-памяць “Я помню. Я ганаруся”. Першымі з выставай пазнаёміліся выхаванцы прышкольнага лагера. Бібліятэкар расказала пра кнігі аб Вялікай Айчыннай вайне: пазнаёміла з кнігай “Памяць”, творамі Васіля Быкава, дакументальнай літаратурай. Мерапрыемства паспрыяла больш дэталёва у знаёмству дзяцей з падзеямі той вайны.