Чэрвень
23
Балючая праўда вайны
Гадзіна смутку “Балючая праўда вайны” прайшла ў філіяле “Мальская сельская бібліятэка”.
Прысутныя прыгадалі Вялікую Айчынную вайну, яе вераломны і страшны пачатак. Для дзяцей і моладзі тут была арганізавана тэматычная выстава літаратуры “Живая память прошлого”. Таксама бібліятэкар пагутарыла з прысутнымі аб храналогіі ваенных падзей, асноўныя аперацыі, прыгадала факты генацыду. Мерапрыемства дапамагло яшчэ раз асэнсаваць разбуральныя наступствы вайны.