Чем дышит молодежь?
Дзень моладзі – важная нагода прыгадаць пра маладое пакаленне, якое толькі пачынае свой жыццёвы шлях, выбірае жыццёвыя каштоўнасці і арыенціры.
З гэтай нагоды ў філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка” сабраліся маладыя людзі, якія працуюць у студатрадзе “Моладзь 21 века”. “Чем дышит молодежь?” – так называлася мерапрыемства, падрыхтаванае бібліятэкай. Бібліятэкар расказала пра ролю моладзі для грамадства, важнасці фарміравання ў маладых людзей адказнасці, працавітасці, чалавечнасці. Пасля гутарка пайшла аб тым, як правільна выбраць свой прафесійны шлях. Увага была ўдзелена і моладзевым рухам і арганізацыям. Удзельнікі паспрабавалі свае сілы ў віктарыне , а таксама пазнаёміліся з кніжнай выставай “Біяграфія нашай маладосці”, на якой была прадстаўлена моладзевая літаратура.