Чэрвень
30
Горкая праўда вайны
Год гістарычнай памяці – важная нагода прыгадаць падзеі Вялікай Айчыннай вайны. З гэтай нагоды ў філіяле “Варнянская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна смутку “Горкая праўда вайны”.
Бібліятэкар нагадала прысутным пра храналогію ваенных падзей, гераізме нашых продкаў, расказала пра партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі. Закранулі і тэму генацыду, які меў месца ў той час. Пасля дзеці даведаліся пра пісьменнікаў, якія пісалі пра вайну. Былі зачытаны ўрыўкі з твораў, а ў канцы мерапрыемства былі запушчаны шары з белымі галубамі.