Лiпень 1

Край дарагі, старонка мая

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь філіял “Дзіцячая бібліятэка” запрасіла выхаванцаў дзіцячых садкоў №3 і №4 г. Астравец на краязнаўчы ўрок-гульню “Край дарагі, старонка мая”.

Дзецям расказалі пра Беларусь, яе прыроду і прыгажосць, пра людзей і дасягненні, паказалі цікавыя кнігі пра нашу краіну. Дзеці дзяліліся сваімі назіраннямі, расказвалі, дзе хто з іх нарадзіўся, у якіх гарадах Беларусі яны бывалі. Маленькім гасцям прапанавалі пагуляць у гульні “Збяры карту Беларусі”, “Суседзі”. Дзеці актыўна сябе праявілі падчас рухомай гульні “Хто ў нас жыве”. Потым дашкольнікі паглядзелі беларускі мультфільм “Піліпка”.

Маленькія наведвальнікі разглядалі і гарталі пазнавальныя і гульнёвыя кнігі, атрымалі бібліятэчныя візіткі і многія абяцалі прыйсці з бацькамі ў бібліятэку.

 




Апублікавана 01.07.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2022", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий