Лiпень 11

33 сакрэты сонечнага лета

У філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшла квэст-гульня “33 сакрэты сонечнага лета”. Для ўдзельнікаў былі падрыхтаваны станцыі. На першай яны прыгадалі прыказкі і прымаўкі, на другой – адгадвалі загадкі, трэцяя і чацвёртыя станцыі былі прысвечаны казачным героям, а апошняя – казачным пераўтварэнням. Мерапрыемства спадабалася дзецям і падаравала добры настрой.




Апублікавана 11.07.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий