Лiпень
14
Сонца на кніжнай старонцы
Бібліятэкар філіяла “Варнянская сельская бібліятэка” запрасіла самых актыўных чытачоў на гучныя чытанні “Сонца на кніжнай старонцы”.
У час размовы дзеці дзяліліся ўражаннямі, як адпачываюць летам, чыталі вершы і адгадвалі загадкі. Затым з запалам прыняліся за справу! Усім вядома, што сонца — гэта сімвал дабра, любові і дружбы. Сонечнага цяпла хапае на ўсіх жыхароў нашай велізарнай планеты, менавіта таму падчас майстар-класа майстравалі сапраўднае сонца, але толькі выканалі яны яго са сваіх далонек. Сонцам дзеці ўпрыгожылі дрэўца каля бібліятэкі.