Лiпень 18

Свята вёскі

17 ліпеня бібліятэкар філіяла “Рытанская сельская бібліятэка” прыняла ўдзел ў свяце вёскі “Рытанскі фэст”.

Для аднавяскоўцаў бібліятэкар падрыхтавала кніжныя выставы-панарамы “Рытань — радзіма мая дарагая”, “Гаспадары зямлі сваёй”,  на якой былі прадстаўлены архіўныя матэрыялы з газеты “Астравецкай праўды” пра жыхароў вескі Рытань з 1984 года і па сённяшні дзень. Прыцягвалі ўвагу наведвальнікаў выставы вышываных работ Дар’і Кірпа “Паэзія ў нітках” і выстава “Нашы землякі ў баях за Радзіму”.  Сям’я Перка з Варняны (мама Наташа, сын Кірыл і дачка Даша) мела гонар пабачыць у бібліятэцы медалі і фотаздымкі свайго прадзеда Перка Казіміра Фаміча.




Апублікавана 18.07.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий