Лiпень
20
У краіне загадак
Навошта загадкі патрэбны дзецям? Гэтым пытаннем задаліся чытачы філіяла “Палушская сельская бібліятэка-клуб”. 20 ліпеня прайшла гадзіна кемлівасці “У краіне загадак”.
Дзеці даведаліся пра віды загадак, іх прызначэнне, гісторыю з’яўлення. Бібліятэкар падрыхтавала для ўдзельнікаў мерапрыемства мноства цікавых загадак: казачныя загадкі, загадкі пра рознае, загадкі-жарты. Вялікая колькасць гульняў, шарадаў прыцягнула ўвагу дзяцей, дапагло фарміраваць лагічнае мысленне. Адгадваць загадкі – неверагодна цікавы і захапляльны занятак!