Лiпень
26
Літаратурны дворык
Астравецкая раённая бібліятэка гасцінна адчыніла сезон літаратурнага дворыка на свежым паветры “Open-air” для удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце”.
Супрацоўнік аддзела абслугоўвання і інфармацыі Падворская Т.М. пазнаёміла прысутных з цікавымі старонкамі жыцця вёскі Трокенікі Астравецкага раёна, яе выбітнымі асобамі, гістарычнымі мясцінамі, што вельмі актуальна ў Год гістарычнай памяці.