Чэрвень 13

Бібліятэчная акцыя

Лета для дзяцей — гэта час, калі можна адкласці падручнікі і адпачыць.

Але без лепшага сябра — кнігі — і сумныя канікулы. Лета пройдзе нашмат цікавей, калі стаць удзельнікам бібліятэчнай акцыі “Прачытай кнігу і пастаў смайлік”, якую прапануе Варнянская бібліятэка.

Для  карыстальнікаў бібліятэкі аформлена вялікая кніжная выстава “Добры дзень, кніжнае лета!”, на якой прадстаўлена лепшая беларуская, руская і замежная літаратура па ўзроставых катэгорыях: 14+, 12 + , 10+, 6+.  Адна палічка  — рэкамендуе бібліятэкар, другая  —  рэкамендуе чытач.

Узяўшы кнігу ў рукі, імгненна можна апынуцца на незаселеным востраве або стаць капітанам карабля, а каб не згубіцца ў гэтым вялізным кніжным моры ў бібліятэцы заўсёды знойдзецца надзейны праважаты — бібліятэкар.




Апублікавана 13.06.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий