Жнiвень 1

З адкрытым сэрцам і добрым словам

Філіялы “Мальская сельская бібліятэка” і “Палушская сельская бібліятэка-клуб” аб’ядналіся, каб несці людзям аддаленых вёсак радасць, добры настрой і якасную літаратуру.

Супрацоўніцы бібліятэк наведалі вёску Градаўшчына. Для жыхароў была арганізавана вельмі цёплая і душэўная сустрэча, дзе вяскоўцы ахвотна спявалі песні пад баян.  Акцыя “З адкрытым сэрцам і добрым словам” стала прыемным жэстам увагі да людзей сталага ўзросту, якія часта адчуваюць сябе адкінутымі і забытымі. Новыя часопісы па кулінарыі і садаводстве сталі сапраўдным падарункам для гаспадынь, а кнігі зацікавілі дзяцей, якія бавяць час у вёсцы. Мерапрыемства атрымалася жывым , цёплым і атмасферны і падаравала добры настрой удзельнікам.




Апублікавана 01.08.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий